8 верасня адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 215-годдзю касцела Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Акрамя таго, у верасні 2024 года споўніцца 15 год святарства яе пробашча ксяндза Аляксандра Грыцкевіча.
Праграма святочных мерапрыемстаў: 11.00 - шэсце ад Крыжа, што знаходзіцца на перакрыжаванні вул. Чэрскага з вул. Савецкая па вуліцы Савецкай да касцела. 12.00 - у касцеле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі адбудзецца ўрачыстая Святая Імша. Запрашаем прыняць удзел!
Фото fotobel.by