Інфармацыя для грамадзян
У адпаведнасці са арт.26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г., N 334-з «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 N 7-З) адвакаты аказваюць наступныя віды юрыдычнай дапамогі:
- Даюць кансультацыі і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях;
- Складаюць заявы, скаргі і іншыя дакументы прававога характару;
- Прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у судах, у тым ліку на стадыі выканання судовых пастаноў, а таксама ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у тым ліку іх органах кіравання, і перад фізічнымі асобамі;
- Удзельнічаюць у дасудовай вытворчасці і судзе па крымінальных справах у якасці абаронцы, а таксама прадстаўніка пацярпелых, грамадзянскіх пазоўнікаў, грамадзянскіх адказнікаў;
- Удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе ў якасці абаронцы, прадстаўніка пацярпелага, іншых фізічных або юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі адміністрацыйнага працэсу;
- Праводзяць прававую ацэнку дакументаў і дзейнасці;
- Вядуць прававую работу па забеспячэнню гаспадарчай i iншай дзейнасцi;
- Вядуць прававую работу па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь;
- Здзяйсняюць ад імя і ў інтарэсах кліентаў юрыдычна значныя дзеянні ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім кліентам і заканадаўствам;
- Аказваюць іншыя віды юрыдычнай дапамогі.
Акрамя аказання названай вышэй юрыдычнай дапамогі ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, адвакаты таксама маюць права ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, выступаць прымірыцелям ў прымірыцельнай працэдуры, медыятарам ў медыяцыі або трацейскімі суддзямі пры разглядзе спраў трацейскімі судамі.
У выпадку неабходнасці Вы можаце звярнуцца ў юрыдычную кансультацыю Верхнядзвінскага раёна па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 189
Тэлефон для даведак: (802151) 6-16-25.