Вышэйшы дзяржаўны орган
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў
Адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Факс (8-0212) 48 11 52
Афіцыйная старонка ў інтэрнэт-сетцы – Https://vitebsk-region.gov.by/rukovodstvo/predstavitelnaya/
Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт.22 Закона Рэспублікі Беларусь“Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”:
- Узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
- Прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
- Зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
- Склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
- Арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
- Прызначае на пасаду і вызваляе ад пасад работнікаў апарату Савета, заключае (працягвае, разрывае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- Запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
- Накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
- Падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;
- Арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
- Арганізуе працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;
- Ажыццяўляе аса
- Дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу на год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
- Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства;
- Уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
- Узначальвае прэзідыум Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;
- Прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу на год справаздачы аб дзейнасці прэзідыума Савета.
Закон рэспублікі беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «а