Торжественный инструктаж

Урачысты інструктаж

Штогод, у другую нядзелю мая праводзіцца значнае дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята сімвалізуе адзінства і сілу народа, адданасць Радзіме, гонар за яе багатую і слаўную гісторыю. Флаг, герб і гімн – найважнейшыя атрыбуты дзяржаўнага суверэнітэту. Яны аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, натхняюць на служэнне Айчыне і нагадваюць аб тым, што веліч краіны пачынаецца з любові кожнага з нас да агульнага дома. Дзяржаўныя сімвалы - гэта жывая ніць, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню.

У межах святкавання Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь 10 мая ў гарадскім скверы, ля значнага для ўсіх грамадзян г.Верхнядзвінска месца, праведзены ўрачысты інструктаж супрацоўнікаў, якія заступалі на дзяжурства.