Дай лесу новае жыццё!
З 11 па 31 кастрычніка 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць акцыя
«Дай лесу новае жыццё!». Гэта заклік да абароны і аднаўлення лясоў, які ўключае ў сябе клопат аб прыродзе, пасадку дрэў, захаванне правілаў паводзін у лесе. Вось і работнікі нашага аддзялення не засталіся ўбаку, а з задавальненнем прынялі ўдзел у гэтай акцыі.
Начальнік аддзялення Д.В.Іваноў
Дзень утварэння падраздзяленняў аховы!
29 кастрычніка па традыцыі ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Дзень утварэння падраздзяленняў аховы. Святочнае мерапрыемства ў Верхнядзвінскім аддзяленні Дэпартамента аховы пачалося з адкрыцця новых вальераў для службовых сабак, якія са сваімі гаспадарамі нясуць службу ў аддзяленні аховы. Святочная цырымонія працягнулася ўшанаваннем дзейных супрацоўнікаў і ветэранаў аддзялення аховы. Сустрэча завяршылася нефармальным зносінамі, дзе ахоўнікі змаглі павіншаваць адзін аднаго з гэтым значным для ўсіх днём.
Начальнік аддзялення Д.В.Іваноў