Тут жыве любоў
На плошчы ля фантана прайшло дабрачыннае раённае свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Тут жыве любоў».
У ім узялі ўдзел супрацоўнікі Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў. Прадэманстравалі службовы аўтамабіль, спецыяльныя сродкі, з якімі супрацоўнікі заступаюць на службу, а самым цікавым для дзяцей быў паказ службовай маладой сабакі. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі добры настрой.