Ніхто не забыты ў Новы год
Навагоднія святы - зімовыя дні, па-асабліваму чароўныя! З гэтым наўрад ці хтосьці будзе спрачацца.
Начальнік аддзялення аховы Іваноў Дзмітрый Уладзіміравіч і старшыня ветэранскай арганізацыі Верхнядзвінскага аддзялення аховы Церашка Аляксандр Мікалаевіч наведалі на доме і павіншавалі з надыходзячым Новым годам пенсіянера аддзялення аховы Дзядушкевіча Віктара Церанцьевіча, якому ўжо 81 год. Віктар Церанцьевіч служыў міліцыянерам строявога падраздзялення міліцыі 24 гады, спраўна нёс службу на пасту. На пенсію сышоў у званні прапаршчыка міліцыі.
На вачах у Віктара Церанцьевіча з'явіліся слёзы радасці ад нечаканай сустрэчы, з яго былым начальнікам Церашка А.М.
Усплылі ўспаміны маладых гадоў службы. Нялёгка яму прыйшлося і ў год страшнай тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З 06.05.1997 па 06.06.1997 Віктар Церанцьевіч быў удзельнікам у ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС. Яго ўдзел унёс значны ўклад у агульнадзяржаўную справу па рэабілітацыі, аднаўленні пацярпелых тэрыторый. Пройдучы значныя вехі жыццёвага шляху, аддаўшы службовы абавязак Айчыне, ён з'яўляецца прыкладам для нашай моладзі.
У ходзе наведвання пенсіянера начальнікам аддзялення аховы Івановым Дзмітрыем Уладзіміравічам была ўручана матэрыяльная дапамога і сельгаспрадукцыя.
Начальнік
Верхнядзвінскага аддзялення
Дэпартамента аховы
Міністэрства ўнутраных спраў
Д.У.Іваноў