День открытых дверей

Дзень адчыненых дзвярэй

29 мая 2025 г. у рамках правядзення прафесійна-арыентацыйных мерапрыемстваў 29.05.2025 у аддзяленні аховы праведзены Дзень адкрытых дзвярэй з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі «Прыдзвінска-Бараўлянская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна».

Старшы лейтэнант міліцыі Мажэйка Святлана Віктараўна, старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы выступіла перад вучнямі і расказала ім пра асаблівасці службы і працы ў аддзяленні аховы, расказала пра захаванне правілаў дарожнай бяспекі, пра канцэнтрацыю ўвагі на дарозе, а таксама растлумачыла дзецям пра неабходнасць наяўнасці святлоадбівальных элементаў на іх адзенні ў начны час сутак, пра папярэджанне распаўсюджвання наркотыкаў, пра практычныя выпадкі затрымання супрацоўнікамі злачынцаў, прадэманстравала фільм пра бяспеку на дарогах.

Лейтэнант міліцыі Будо Сяргей Уладзіміравіч, камандзір групы міліцыі расказаў пра нясенне службы ў групе затрымання, наглядна дэманстраваў спецсродкі супрацоўнікаў, з якімі заступаюць на службу, расказаў пра службу чацвераногіх сяброў, пра спосабы трэніроўкі сабакі пра дасягнутыя вынікі ў службовай дзейнасці. Таксама паказаў службовы аўтамабіль, расказаў пра службу міліцыянера-кіроўцы.

Усе хлапчукі і дзяўчаты былі актыўнымі, задавалі пытанні пра службу, на якія атрымлівалі вычарпальныя адказы. Навучэнцы атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з працай аддзялення.

Начальнік аддзялення Д.В.Іваноў