Экскурсия в г. Миоры

Экскурсія ў г. Міёры

Да 80-годдзя вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў работнікі і супрацоўнікі аддзялення наведалі Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей, дзе пазнаёміліся з некалькімі кампазіцыямі, кожная з якіх размешчана ў асобных залах: археалогія, гісторыя, узбраенне, друкаваныя выданні, фалерыстыка, фотадакументы, дакументы.

Самы галоўны зала ў гэтым годзе – зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Экскурсаводы музея расказалі пра стварэнне гета ў горадзе і пра жорсткае абыходжанне фашыстаў з мірнымі жыхарамі. Таксама наведалі касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, які быў узведзены ў 1907 годзе з чырвонай цэглы ў неагатычным стылі па праекце архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка, за кошт сродкаў ксяндза Юзэфа Бародзіча і ахвяраванняў мясцовых парафіян. На абодвух баках галоўнага фасада размешчаны дзве высокія вежы са шпілямі. Сцены касцёла ўмацаваны масіўнымі ўступестымі контрфорсамі. Фасады ўпрыгожаны разеткамі і вузкімі стральчатымі нішамі. Усе прысутныя атрымалі добры настрой і пашырылі свой кругагляд.

Галерэя выяў