Дзень прызыўніка
18.04.2025 на запрашэнне Ваеннага камісарыята Верхнядзвінскага раёна лейтэнант міліцыі Будо Сяргей Уладзіміравіч, камандзір групы міліцыі, прыняў удзел у святочным мерапрыемстве ў раённым Доме культуры і народнай творчасці, прысвечаным Дню прызыўніка. Будо С.В. выступіў з віншавальным словам і агітацыяй аб прыёме на службу ў органы ўнутраных спраў перад прызыўнікамі красавік-май 2025 года, таксама прадэманстраваў аўтамат Калашнікава, разбіраючы і збіраючы яго разам з прызыўнікамі.