Дзень адчыненых дзвярэй
12 снежня 2024 г. у рамках удзелу ў тыдні прававых ведаў, арганізаванага дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска ім. Героя Савецкага Саюза Н.В.Троян» у Верхнядзвінскім аддзяленні Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў праведзены Дзень адкрытых дзвярэй, для вучняў 5 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Верхнядзвінска ім. Героя Савецкага Саюза Н.В.Троян».
Мажэйка Святлана Віктараўна Старшы, старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы выступіла перад вучнямі і расказала ім аб асаблівасцях нясення службы і працы ў аддзяленні аховы, расказала аб выкананні правілаў дарожнай бяспекі, аб папярэджанні распаўсюджвання наркотыкаў, аб практычных выпадках затрымання супрацоўнікамі злачынцаў.
Мінчанка Аляксандр Віктаравіч, міліцыянер-кінолаг групы затрымання групы міліцыі расказаў аб нясенні службы ў групе затрымання, наглядна дэманстраваў спецсродкі супрацоўнікаў, з якімі заступаюць на службу, расказаў аб службе з чацвераногім сябрам, аб спосабах трэніроўкі сабакі, аб дасягнутых выніках у службовай дзейнасці. Спецыяліст па кадрах групы кадраў
Лынько Рыта Аляксандраўна, расказала аб умовах прыёму ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў, аб правядзенні ўступных выпрабаванняў. На прыкладзе навучэнцаў у Ліцэі дзяцей з Верхнядзвінскага раёна расказала аб рэжыме і распарадку дня ліцэя, прадэманстравала фільм аб жыцці аддзялення.
Панкрат Дзмітрый Мікалаевіч і Сыцікаў Сяргей Эдуардавіч, міліцыянеры-кіроўцы групы затрымання групы міліцыі, расказалі аб службовым аўтамабілі, аб службе кіроўцы і аб канцэнтрацыі ўвагі на дарозе, а таксама растлумачылі дзецям аб неабходнасці наяўнасці святлоадбівальных элементаў на іх адзенні ў начны час сутак.
Прадэманстравалі дзеянні міліцыянераў пры затрыманні злачынца. Усе хлапчукі і дзяўчаты былі актыўнымі, задавалі пытанні аб службе, на якія атрымлівалі вычарпальныя адказы. У выніку хлопцы засталіся задаволеныя, а мы, спадзяёмся, хоць трохі, але дапамаглі ім наблізіцца да вырашэння самай важнай задачы – намеціць дарогу ў будучае.
Начальнік аддзялення Д.В.Іваноў