День открытых дверей

Дзень адчыненых дзвярэй

21 верасня 2024 г. у адміністрацыйным будынку Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў 9-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза Н.В.Траян», якія задаюцца пытаннем; «Кім я хачу быць?».

Рабят сустрэла часова выконваючая абавязкі па пасадзе аддзялення старшы лейтэнант міліцыі Мажэйка Святлана Віктараўна, якая расказала рабятам аб правілах прыёму ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў, аб прыёме на службу ў органы ўнутраных спраў. Прадэманстравала відэафільм аб рабоце аддзялення.

Таксама рабятам былі наглядна паказаны спецсродкі супрацоўнікаў, з якімі заступаюць на службу.

Закранута пытанне неабходнасці наяўнасці святлоадбівальных элементаў у начны час сутак, аб выкананні правілаў дарожнага руху.

Усе хлапчукі і дзяўчаты былі актыўнымі, задавалі пытанні аб службе, на якія атрымлівалі вычарпальныя адказы. У выніку рабяты засталіся задаволеныя, а мы, спадзяемся, хоць трохі, але дапамаглі наблізіцца да вырашэння самай важнай задачы – намеціць дарогу ў будучыню.

Часов. вык. начальніка аддзялення С.В.Мажэйка