Дзень адчыненых дзвярэй
18 чэрвеня 2024 г. у адміністрацыйным будынку Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для дзяцей, якія адпачываюць у летнім лагеры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска», якія і ў летнія канікулы задаюць сабе пытанне: кім стаць і куды пайсці вучыцца? А час праляціць вельмі хутка і непрыкметна.
Вось і наша аддзяленне аховы вырашыла не заставацца ўбаку ад пошуку рашэння гэтай няпростай задачы.
Рабятам патлумачылі правілы паступлення ў навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і аб прыёме на службу ў органы ўнутраных спраў, прадэманстравалі відэафільм аб рабоце аддзялення. Мажэйка Святлана Віктараўна, старэйшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартаўнічай аховы наглядна прадэманстравала спецсродкі супрацоўнікаў, з якімі яны заступаюць на службу. Асабліва рабяты ажывіліся, калі ім прапанавалі прымерыць браню і шлем – усе з ахвотай уяўлялі сябе ў ролі міліцыянера. У двары аддзялення аховы рабятам паказала і расказала аб нясенні службы ў групе затрымання, аб службовым аўтамабілі.
Будо Сяргей Уладзіміравіч, камандзір групы міліцыі распавёў аб неабходнасці наяўнасці святлоадбівальных элементаў у начны час сутак, аб службовым аўтамабілі.
Усе хлопчыкі і дзяўчынкі былі актыўнымі, задавалі пытанні аб службе, на якія атрымлівалі вычарпальныя адказы. У выніку рабяты засталіся задаволеныя, а мы, спадзяемся, хоць трохі, але дапамаглі наблізіцца да рашэння самай важнай задачы – намеціць дарогу ў будучыню.
Начальнік аддзялення Д.В.Іваноў