За здаровы лад жыцця!
У горадзе Віцебску прайшоў асабова-камандны чэмпіянат Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў па плаванні.
Мужчыны ў турніры змагаліся за перамогу на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем, 50 метраў брасам, 50 метраў батэрфляем.
Сярод падраздзяленняў аховы другой групы нашы супрацоўнікі занялі 3-е агульнакаманднае месца (Мінчанка Аляксандр Віктаравіч і Цалпан Антон Юр'евіч). Мы за іх вельмі рады і жадаем ім новых поспехаў і яркіх перамог.
Віншуем пераможцаў!