Аднавім лясы разам! З 23 сакавіка па 26 красавіка 2024 г. у Беларусі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Аднавім лясы разам».
06.04.2024 у нашым раёне таксама прайшла гэтая акцыя. У ёй прынялі ўдзел не толькі працоўныя калектывы, члены раённых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, навучэнцы і працоўная моладзь, а таксама і работнікі нашага аддзялення. Дзякуючы агульным намаганням у гэты дзень было высаджана на тэрыторыі 6 гектараў ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас» Боркавіцкага лясніцтва паблізу в. Зялькі Верхнядзвінскага раёна каля 10 000 двухгадовых саджанцаў елкі з прыкаранёвай сістэмай, 200 бярозак. Усе папрацавалі на славу!
А лепшым у пасадцы ўдзельнікам уручылі дыпломы ад Галоўнага ляснічага і маленькія сувеніры (тэрмакружкі).
Сярод іх і наш вартаўнік вартавой аховы Яблонскі Вікенцій Сцяпанавіч! Творчая праца на карысць нашага раёна яшчэ больш згуртавала ўсіх нас.
Пройдзе час, і пад гэтымі саджанцамі будуць збіраць ягады і грыбы нашы дзеці, унукі!