Дзень адчыненых дзвярэй
21 сакавіка 2024 г. у адміністрацыйным будынку Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў 4-6 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Прыдзвінска-Бараўская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна», якія з малодшых класаў задаюць сабе пытанне: кім стаць і куды пайсці вучыцца? А час праляціць вельмі хутка і непрыкметна.
Вось і наша аддзяленне аховы вырашыла не заставацца ўбаку ад пошуку рашэння гэтай няпростай задачы.
Хлопцам патлумачылі правілы паступлення ў навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і аб прыёме на службу ў органы ўнутраных спраў, прадэманстравалі відэафільм аб рабоце аддзялення, расказалі аб неабходнасці наяўнасці святлоадбівальных элементаў у ноч, наглядна прадэманстравалі спецсродкі супрацоўнікаў, з якімі яны заступаюць на службу. У двары аддзялення аховы хлопцам паказалі і расказалі аб нясенні службы ў групе затрымання, аб службовым аўтамабілі.
Усе хлапчукі і дзяўчаты былі актыўнымі, задавалі пытанні аб службе, на якія атрымлівалі вычарпальныя адказы. У выніку хлопцы засталіся задаволеныя, а мы, спадзяемся, хоць трохі, але дапамаглі наблізіцца да рашэння самай важнай задачы – намеціць дарогу ў будучае.
Начальнік аддзялення
Д.В.Іваноў