Спартыўны салют
Сёння прырода падарыла цёплы сонечны дзень і становіцца радасна ўдвая – таму што гэта першы дзень святкавання Дня горада і Дня Незалежнасці.
Святочны марафон здароўя «Спартыўны салют любімаму гораду» стартаваў на стадыёне Юбілейны. Ён сабраў некалькі каманд пенсіянераў і ветэранаў горада, раёна. Сярод іх і пенсіянеры нашага аддзялення, удзельнікі прафсаюзнага камітэта, Беларускага саюза жанчын АУС. Каманды спаборнічалі ў скачках, кідках мяча ў баскетбольны кошык, дартсе, падцягваннях і адцісканнях, лёгкаатлетычнай эстафеце. Барацьба была някепская, Нягледзячы на гарачае надвор'е, на паважаны ўзрост усе ўдзельнікі маюць добрую фізічную падрыхтоўку, здаровы дух. Усе атрымалі выдатны настрой і салодкія падарункі.
Начальнік аддзялення Іваноў Д.В.