Дзень Незалежнасці
Дзень Незалежнасці ў нашай краіне - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня ў гонар вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.
Гэтае свята супадае з Днём нараджэння нашага горада Верхнядзвінска. Супрацоўнікі аддзялення на чале з начальнікам прынялі ўдзел у тэатралізаваным мітынгу "Наша памяць вечная", які праходзіў у гарадскім скверы і ўшанавалі памяць салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кветкі і вянкі ў памяць аб загінуўшых ляглі да падножжа помніка.
Мы аддаём даніну павагі слаўнаму подзвігу беларускага народа, нізка схіляем галовы перад загінулымі на палях бітваў. Гэтае свята прасякнута пачуццём бязмежнай удзячнасці тым, хто не шкадуючы ўласнага жыцця, адстаяў нашу зямлю і падарыў нам свабоду.
Начальнік аддзялення
Д.В.Іваноў