Дзень адчыненых дзвярэй
14 чэрвеня 2023 г. у адміністрацыйным будынку Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй для вучняў летняга лагера дзяржаўнай установы адукацыі «Верхнядзвінская гімназія».
Выбар школьнікаў такой узроставай катэгорыі быў нездарма – бо хутка ўсім ім давядзецца апынуцца перад нялёгкім выбарам прафесіі. Вось і супрацоўнікі Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы вырашылі не заставацца ўбаку ад пошуку рашэння гэтай няпростай задачы. Дзяцей азнаёмілі з гісторыяй стварэння аддзялення, з працоўнымі месцамі супрацоўнікаў. Далей хлопцам прадэманстравалі відэафільм аб рабоце нашага аддзялення. Расказалі вучням аб правілах паступлення ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў, аб сучаснай сігналізацыі, аб тым, як паступае сігнал трывогі на пульт, як у гэтым выпадку павінен дзейнічаць дзяжурны пульта кіравання, акцэнтавана ўвага вучняў на патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да работнікаў.
Байкоў Кірыл Сяргеевіч, міліцыянер групы затрымання строявога падраздзялення міліцыі расказаў аб нясенні службы ў групе затрымання, наглядна прадэманстраваў спецсродкі супрацоўнікаў, з якімі яны заступаюць на службу. Асабліва хлопцы ажывіліся, калі ім прапанавалі прымерыць бранюжылет і шлем – усе ахвотна ўяўлялі сябе ў ролі міліцыянера.
Будо Сяргей Уладзіміравіч, часова выконваючы абавязкі па вакантнай пасадзе камандзіра аддзялення груп затрымання строявога падраздзялення міліцыі расказаў аб неабходнасці наяўнасці святлоадбівальных элементаў у начны час сутак, аб службовым аўтамабілі, паказаў свайго чацвераногага сябра Арфея і ўсе яго навыкі, якім навучыў за час службы ў аддзяленні аховы. Прадэманстраваў, як службовая сабака дапамагае супрацоўнікам пры затрыманні злачынцаў.
Усе хлапчукі і дзяўчаты былі актыўнымі, задавалі пытанні, на якія атрымлівалі вычарпальныя адказы. У выніку хлопцы засталіся задаволеныя, а мы, спадзяемся, хоць трохі, але дапамаглі наблізіцца да вырашэння самай важнай задачы – намеціць дарогу ў будучае.