Дзень сям'і
15 мая ў Беларусі адзначаецца Міжнародны Дзень сям'і. Гэтае свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН 20 верасня 1993 г.
Ён быў створаны з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, якіх сёння існуе вялікая колькасць. Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захоўвальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця.
Начальнік аддзялення Іваноў Дзмітрый Уладзіміравіч правёў гутарку з супрацоўнікамі і работнікамі аддзялення наконт захавання і стварэння сям'і, як надзейнага тылу ва ўсе часы.
Дзякуючы аказанай дапамозе работнікамі дзяржаўнай установы культуры «Верхнядзвінская цэнтральная бібліятэчная сістэма» раённай бібліятэкі ў аддзяленні прайшла кніжная выстава з выкарыстаннем літаратуры аб сямейных каштоўнасцях.
Сям'я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, гэта тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек!