Добрая традыцыя!
Прынята пастанова Савета Міністраў № 241 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка».
Згодна з дакументам, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 22 красавіка 2023 г. рэспубліканскі суботнік.
Вось супрацоўнікі і работнікі Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, акрамя працы на працоўных месцах, таксама навялі парадак на прылеглай да адміністрацыйнага будынка тэрыторыі. Сумесна з работнікамі іншых арганізацый горада правялі работы па навядзенні парадку ў комплексе «Лясная казка», у т.л. разраўноўванню грунту і пасадцы дрэў на вул. Савецкая насупраць комплексу.