Тыдзень лесу
Добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2023», прысвечаная сёлета Году міру і стваральнай працы, праводзіцца штогод і аб’ядноўвае вялікую колькасць людзей.
Яна праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2023 годзе яна праходзіць у 16-ы раз. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас і заявіць аб сваім жаданні. Кожны ўдзельнік мае магчымасць унесці свой пасільны ўклад у аднаўленне ляснога фонду і паляпшэнне экалогіі краіны. Тыдзень пачаўся з традыцыйнай акцыі па пасадцы елак і бярозак. Амаль 90 актывістаў, сярод якіх і работнікі Верхнядзвінскага аддзялення аховы, працавалі на ўчастку Боркавіцкага лясніцтва, які пацярпеў ад магутнага ўрагану. Наступствы стыхіі ліквідуюцца ўжо не першы год. Спадзяюся, што дрэвы, пасаджаныя ў Год міру і стваральнай працы, прыжывуцца і будуць радаваць вока! Бо без лесу ў нас няма будучыні, лес – гэта адно з галоўных багаццяў, найважнейшых здабыткаў нашай дзяржавы.