Что делать, если начался пожар?

Што рабіць, калі пачаўся пажар?

На жаль, вельмі часта чалавек задумваецца пра бяспеку, калі «чырвоны пеўнік ужо клюнуў». Статыстыка сведчыць, што пагарэльцамі становяцца не толькі неспрыяльныя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, аматары выпіць. Простыя жыхары таксама губляюць маёмасць, а часам і жыцці ў агні. Менавіта таму ратавальнікі-пажарныя рэкамендуюць ведаць элементарныя правілы дзеянняў пры пажары.

Невялікі ачаг можна проста патушыць уручную з дапамогай коўдры або ручніка з несінтэтычных матэрыялаў: накрыйце полымя, перакрыўшы доступ кіслароду, і агонь пагасне. Можна патушыць невялікае ўзгаранне і з дапамогай вады, аднак вы павінны памятаць пра тое, што ні ў якім разе нельга заліваць вадой прыборы, падлучаныя да электрасеткі, і алей, які гарыць.

Алгарытм дзеянняў:

1. Выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне 101, калі Вы не справіліся з загараннем за 2-3 хвіліны, бо далейшая страта часу прывядзе да яго развіцця.

Назавіце дыспетчару адрас, месца пажару, паведаміце аб наяўнасці ў будынку людзей, пагрозе бліжэйшым будынкам.

2. Неадкладна пакіньце кватэру, дом. Па магчымасці шчыльна зачыніце дзверы ў памяшканне, дзе гарыць, – гэта не дасць агню распаўсюдзіцца.

3. Эвакуіруйце жыхароў, суседзяў. Дапамажыце састарэлым і непаўналетнім.

4. Па магчымасці абясточце дом, адключыце газ, калі Вы жывяце ў прыватным сектары.

5. Сустракайце падраздзяленні МНС, паведаміце, ці засталіся ў будынку людзі, што гарыць, дзе гарыць.

Калі:

– пакінуць жыллё не ўдалося – выходзьце на балкон, прыцягвайце ўвагу мінакоў;

– выйсці немагчыма з-за моцнага дыму – пракладзіце шчыліны ў дзвярах мокрымі анучамі (лепш па перыметры дзвярэй) – гэта не дасць задымленню і высокай тэмпературы хутка распаўсюдзіцца па Вашай кватэры.

Мокрая ануча, дарэчы, вельмі дзейсны падручны сродак барацьбы з дымам, асабліва калі ёсць час яе знайсці і намачыць. Калі прыкрыць ёю твар (рот і нос), можна досыць свабодна дыхаць нават у дыме, праўда, у не вельмі шчыльным. Гэта можа спатрэбіцца, калі Ваша кватэра ўсё ж будзе задымлена. З дапамогай простай мокрай анучы Вы цалкам зможаце пратрымацца да прыходу пажарных. У крайнім выпадку, ляжце на падлогу: там, як правіла, ёсць так званая нейтральная зона, дзе дыму практычна няма, паколькі ён падымаецца ў асноўным уверх.

Падчас пажару нельга:

– панікаваць;

– карыстацца ліфтам (ён можа спыніцца і ператварыцца ў смяротную пастку);

– адчыняць вокны (прыток кіслароду дае агню разгарэцца яшчэ больш);

– вяртацца ў дом (што б каштоўнага Вы ні пакінулі ў жыллі, жыццё даражэй);

– бегаць, калі загарэлася адзенне, неабходна накінуць на чалавека, які гарыць, коўдру.

Што рабіць, калі пачаўся пажар?