Рейд по водным объектам

Рэйд па водных аб'ектах

21 лютага прадстаўнікі МНС арганізавалі прафілактычны рэйд з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў і гібелі людзей на вадаёмах. Да ўдзелу ў рэйдзе былі запрошаны карэспандэнт раённай газеты, а таксама старшыня Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Асвод Юрый Вашкевіч.

У сувязі з няўстойлівай тэмпературай навакольнага асяроддзя, якая ўсталявалася ў апошні час, часцей сталі выпадкі правальвання пад лёд грамадзян на вадаёмах рэспублікі ў выніку разбурэння лядовага покрыва.

Даведка: з пачатку перыяду станаўлення лядовага покрыва на акваторыях рэспублікі пры розных абставінах патанула 35 чалавек, з іх адно дзіця, 16 чалавек былі выратаваны работнікамі МНС, Асвод і іншымі грамадзянамі.

Прафілактычны рэйд быў праведзены на беразе ракі Заходняя Дзвіна і штучнага вадаёма па вул. Маскоўскага (р-н Гейжэнава).

На беразе ракі Заходняя Дзвіна ў раёне цэнтральнага парка было заўважана два рыбакі, якія знаходзіліся на лёдзе каля палонкі. Хоць ужо адзначаны ледаход на рацэ. Убачыўшы здалёк рэйдавую групу – хутка сабралі свае рыбалоўныя прыналежнасці і пакінулі бераг да таго, як прафілактычная група паспела прыбыць на іх ранейшае месцазнаходжанне. На жаль, правесці тлумачальную гутарку з гэтымі грамадзянамі не ўдалося.

У ходзе рэйда на штучным вадаёме не было выяўлена прысутнасці (рыбалкі) грамадзян. Нягледзячы на гэта, была праведзена прафілактычная гутарка з шасцю грамадзянамі, якія знаходзіліся побач з воднымі аб'ектамі.

– Прыемна, што большасць грамадзян, якіх мы сустрэлі, добра дасведчаны правіламі бяспекі на зімовым вадаёме. Асабліва правіламі бяспечнай рыбалкі, – адзначыла інспектар Верхнядзвінскага РАНС Крысціна Дамасевіч.

Вышэйназванымі арганізацыямі, акрамя рэйдаў, праводзіцца дадатковая прафілактычная работа з дзецьмі і дарослымі па правілах бяспечных паводзін на лёдзе, асаблівая ўвага надаецца неабходнасці выхаду на лёд рыбаловаў у выратавальных камізэльках.

Галерэя выяў

Рэйд па водных аб'ектах