Меры засцярогі на летнім вадаёме.
Меры засцярогі на летнім вадаёме.
Гэтыя выхадныя чакаецца спякотнае надвор'е, а гэта значыць, што час не толькі адпачываць, але і нагадаць важныя правілы:
- Не пакідайце дзяцей без нагляду.
- Купайцеся толькі ў абсталяваных месцах, дзе дазволены адпачынак і дзяжураць ратавальнікі. На тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна 3 дазволеныя месцы – 2 пляжы на Асвейскім возеры, 1 пляж у горадзе Верхнядзвінску.
- Не заплывайце далёка ад берага і не пераацэньвайце свае сілы.
- Не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап'янэння – гэта адна з самых частых прычын няшчасных выпадкаў.
- Не купайцеся ў адзіночку, асабліва калі дрэнна плаваеце.
- Не пакідайце дзяцей без нагляду ні на хвіліну. Нават на мелкім месцы дзіця можа апынуцца ў небяспецы.
- Не нырайце ў незнаёмых месцах – на дне могуць быць камяні, карчакі і іншыя небяспечныя прадметы.
- Не заплывайце за буйкі і не набліжайцеся да судоў, лодак і катамаранаў.
- Не скакайце ў ваду з мастоў, абрываў і пірсаў, калі не ўпэўнены ў глыбіні і бяспецы.
- Сачыце за надвор'ем: пры навальніцы, моцным ветры ці шторме купанне забаронена.
- Не пераахалоджвайцеся – доўгае знаходжанне ў вадзе можа прывесці да курчаў і пагаршэння самаадчування.
- Выкарыстоўвайце выратавальныя сродкі для дзяцей і тых, хто дрэнна плавае.
Калі здарылася бяда:
- Неадкладна клічце ратавальнікаў ці дарослых;
- Тэлефануйце па нумары 112;
- Па магчымасці дапамажыце пацярпеламу, не падвяргаючы сябе небяспецы.