Безопасность на воде – под строгим контролем: спасатели Верхнедвинщины проводят рейды по водоемам.

Бяспека на вадзе – пад строгім кантролем: ратавальнікі Верхнядзвіншчыны праводзяць рэйды па вадаёмах.

Лета – доўгачаканая пара, якая прыносіць цяпло і магчымасць адпачыць ля вады. Аднак разам з радасцю летнія вадаёмы нясуць і патэнцыйную небяспеку. Каб купальны сезон прайшоў бяспечна, работнікі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя рэйды па месцах адпачынку ля вады, каб нагадаць аб правілах бяспечных паводзін у летні перыяд і папярэдзіць магчымыя здарэнні.

          Асаблівую ўвагу ратавальнікі надаюць месцам, дзе адпачываюць сем'і з дзецьмі, а таксама ўчасткам, не абсталяваным для купання. У ходзе рэйдаў работнікі РАНС праводзяць тлумачальныя гутаркі з грамадзянамі, распавядаюць аб тым, як пазбегнуць трагедыі на вадзе, звяртаюць увагу на недапушчальнасць купання ў забароненых месцах, распіцця спіртных напояў ля вадаёмаў і пакідання дзяцей без нагляду.

          Як адзначаюць ратавальнікі, менавіта ў гарачыя летнія дні колькасць адпачываючых ля вады ўзрастае, а разам з гэтым павялічваецца і рызыка няшчасных выпадкаў. Таму прафілактыка ў гэты перыяд асабліва важная. З адпачываючымі таксама раздаюць памяткі і нагадваюць асноўныя правілы: не заплываць далёка, не ныраць у незнаёмых месцах, не пераацэньваць свае сілы і асабліва сачыць за дзецьмі.

          Прафілактычныя рэйды на вадаёмах Верхнядзвінскага раёна будуць працягнуты на працягу ўсяго летняга перыяду.

Галерэя выяў

Бяспека на вадзе – пад строгім кантролем: ратавальнікі Верхнядзвіншчыны праводзяць рэйды па вадаёмах.