Будзьце пільныя на вадзе
Паводле аператыўных даных МНС на 28 мая 2026 г. пры розных абставінах патаплення ў рэспубліцы загінула 50 чалавек, з іх 3 непаўналетніх. У Віцебскай вобласці загінула 11 чалавек.
Забараняецца
– купанне ў забароненых месцах, у т.л. абводненых кар'ерах, меліярацыйных каналах, сажалках-капанях, тэхналагічных водных аб'ектах, у месцах знаходжання портаў, плацін, дамб, шлюзаў, іншых гідратэхнічных збудаванняў, а таксама ў цёмны час сутак;
– ужыванне на пляжах алкагольных і слабаалкагольных напояў;
– купанне ў стане алкагольнага ап'янення і (або) у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
– заплываць за межы, якія абазначаюць акваторыю пляжу;
– плаваць на спартыўным інвентары, дошках, ляжаках, бярвёнах, аўтакамерах, надуўных матрацах, іншых прадметах;
– скакаць у ваду з судоў, плывучых аб'ектаў, а таксама мастоў, прычалаў, плацін, дамб, іншых гідратэхнічных збудаванняў.
– ладзіць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам таго, хто купаецца, а таксама здзяйсненнем іншых дзеянняў, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;
– наведваць пляж малалетнім дзецям без суправаджэння дарослых;
– пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду;
– падаваць ілжывыя сігналы трывогі і г.д.