15 траўня ў рэспубліцы стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Бяспечныя канікулы»
З 15 мая па 31 жніўня ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Бяспечныя канікулы».
Акцыя ўжо стала традыцыйнай і праводзіцца для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячых свавольстваў з агнём, папярэджання пажараў і гібелі дзяцей ад іх, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі як дома, так і на вуліцы.
Даведка: У 2025 годзе на пажарах у краіне загінулі чацвёра дзяцей. Па прычыне дзіцячых свавольстваў з агнём адбылося 23 пажары. Трагічныя выпадкі адбыліся і на вадаёмах: сёлета патанулі 12 дзяцей.
У 2024 годзе на пажарах загінула 10 дзяцей. Па прычыне дзіцячых свавольстваў з агнём зарэгістраваны 91 пажар. Летась на вадаёмах патанула 19 дзяцей.
Стартуе акцыя з маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей: на адкрытых пляцоўках у парках забаў і адпачынку, ля палацаў культуры, кінатэатраў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў і г.д. – усюды, дзе часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі, – работнікі МНС правядуць яркія і цікавыя актыўнасці. Інтэрактывы, віктарыны і рухомыя конкурсы, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, паказальныя выступленні падраздзяленняў МНС, распаўсюджванне навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі, канцэртныя праграмы, творчыя нумары – гэта далёка не поўны спіс таго, што падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў ратавальнікі.
У наступныя дні работнікі МНС, а разам з імі актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі АСВОД наведаюць прышкольныя і загарадныя аздараўленчыя лагеры, дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Яны нагадаюць дзецям важныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць у доме і на вуліцы, раскажуць, як не стаць закладнікамі сезонных небяспек і як дзейнічаць, трапіўшы ў бяду.
Каб змены праходзілі не толькі весела, але і карысна, работнікі прапаганды МНС падрыхтавалі для дзяцей цэлы багаж крэатыўных і навучальных заняткаў: розныя квізы па пажарнай бяспецы, гульні, конкурсы і віктарыны, якія дапамогуць у даступнай форме навучыць дзяцей жыць бяспечна. Важны акцэнт ратавальнікі зробяць на навучанне правілам бяспекі на вадаёмах і навыкам плавання. «Дзень МНС», «МНС-ЛЭНД», гульня «Школа юных ратавальнікаў», віктарыны, квізы па бяспецы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі і пажарных аварыйна-выратавальных частках – усё гэта і многае іншае падрыхтавалі работнікі МНС для дзяцей. Гэтыя мерапрыемствы дазволяць дзецям праявіць эрудыцыю і кемлівасць, раскрыць творчы патэнцыял, выпрабаваць свае сілы і цягавітасць, а галоўнае – засвоіць, паўтарыць і замацаваць жыццёва важныя правілы бяспекі. Таксама будуць дэманстравацца тэматычныя відэа і мультфільмы ад МНС, а ўдзельнікі атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Паважаныя бацькі, не забывайце пра тое, што вы павінны паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей: стварыце бяспечныя ўмовы пражывання, ні ў якім разе маленькіх не пакідайце без нагляду нават на некаторы час, прагаварыце з дзецьмі небяспечныя сітуацыі і іх наступствы. Дапамагчы вам у гэтым можа youtube-канал «МНС дзецям». Будзьце прыкладам для дзіцяці і выконвайце правілы бяспекі.
Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС і разам мы зробім лета дзяцей бяспечным!