Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – маленькі прыбор, які ратуе жыцці
Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – даступны і высокаэфектыўны сродак ранняга выяўлення пажару, які ратуе тысячы жыццяў.
З 2002 года ў Беларусі пачалося масавае ўкараненне прыбора. За гэты час дзякуючы спрацоўкам пажарных апавяшчальнікаў выратаваны жыцці больш чым 2,7 тыс. чалавек.
Летась у краіне выратаваліся 67 чалавек, сярод якіх 14 дзяцей. У Віцебскай вобласці шанец на «другое жыццё» атрымалі трое чалавек.
Прынцып працы апавяшчальніка вельмі просты: ён рэагуе на найменшую канцэнтрацыю дыму і пранізлівым гукавым сігналам апавяшчае людзей аб небяспецы, дазваляючы ім своечасова эвакуявацца і выратаваць маёмасць.
Прыбор дастаткова просты ва ўсталёўцы і эксплуатацыі. Ён замацоўваецца з дапамогай двух шруб на столь або на сцяну, на адлегласці не больш за 30 см ад столі і працуе ад звычайнай батарэйкі «Крона». У працэсе эксплуатацыі прыбора варта памятаць, што элемент харчавання трэба рэгулярна мяняць. Аб тым, што час прыйшоў, прыбор паведаміць сам, выдаючы інтэрваль