Наперадзе велікодныя святы, каб светлы дзень не быў зацьменены надзвычайнымі сітуацыямі, выконвайце меры бяспекі!

У дзень святкавання Вялікадня вялікая колькасць людзей збіраецца ў храмах, але не варта забываць і пра небяспеку запаленых свечак, іх варта трымаць далей ад адзення і лёгкаўзгаральных прадметаў, а таксама не варта пакідаць запаленую свечку без нагляду.

- пры запальванні свечак варта прыбіраць доўгія рукавы адзення;

- пад свечкай трымайце кавалак паперы або насоўку, каб гарачы воск не трапіў на скуру і вы інстынктыўна не здрыганулі рукой і не ўпусцілі палаючую свечку на адзенне;

- падвязывайце моцна хусткі і прыбірайце валасы, змяншаючы рызыку падзення на іх агню свечкі пры нахіле галавы;

- сачыце за дзецьмі;

- старайцеся выконваць бяспечную адлегласць ад іншых грамадзян, каб полымя ад суседняй свечкі не трапіла на вас;

- у выпадку ўзгарання адзення хутка скіньце яго, паспрабуйце патушыць вогнетушыцелем або накрыйце шчыльным матэрыялам. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!