19.02.2026 а 21-04 у ЦАУ Верхнядзвінскага РАНС ад грамадзяніна паступіла паведамленне аб пажары кафэ «Гасцінец» у в. Стралкі Кахановіцкага сельсавета Верхнядзвінскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне кафэ «Гасцінец». На момант узнікнення пажару ў кафэ нікога не было. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў кафэ знішчаны дах, пашкоджаны столі, сцены, маёмасць. Матэрыяльная шкода высвятляецца. Пажар паўплываў на працу кафэ. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (Кароткае замыканне халадзільніка).