Верхнядзвінск. Бяспечны Новы год!
Напярэдадні навагодніх святаў работнікі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны новы год!». Мэта акцыі – павысіць узровень бяспекі насельніцтва ў святочны перыяд і прадухіліць магчымыя надзвычайныя сітуацыі.
Выратавальнікі правялі інфармацыйную кампанію ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, дзе былі інтэрактыўныя гульні і віктарыны для дзяцей, што дазволіла не толькі забавіць маленькіх удзельнікаў, але і навучыць іх асновам бяспекі ў гульнявой форме. Дзеці з цікавасцю слухалі парады і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні.
Таксама адбылося адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі ў Аграгарадку Асвея Верхнядзвінскага раёна, дзе работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі дадатковыя мерапрыемствы па інфармаванні бацькоў і дзяцей аб бяспецы на гульнявых пляцоўках, а таксама нагадалі аб бяспецы напярэдадні святаў.
Акцыя «Бяспечны Новы Год!» стала выдатнай магчымасцю для жыхароў Верхнядзвінскага раёна не толькі падрыхтавацца да святаў, але і даведацца аб мерах бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць непрыемных сітуацый. Работнікі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць сваю працу па інфармаванні насельніцтва ў далейшым, бо бяспека – гэта залог спакою і радасці ў навагоднія святы.