Асцярожна, петарды!
Кожнаму хочацца зрабіць свята маляўнічым і прыгожым, феерверкі, петарды і іншыя піратэхнічныя вырабы дазволяць рэалізаваць вашыя жаданні. Але ў пагоні за спецэфектамі многія забываюць, што ў руках небяспечная рэч.
Аснову феерверкаў і іншых падобных ім вырабаў складаюць піратэхнічныя склады, сумесі гаручых рэчываў і акісляльнікаў. Гэтыя склады павінны лёгка запальвацца і ярка гарэць. Таму феерверкі з'яўляюцца вогненебяспечнымі вырабамі і патрабуюць павышанай увагі пры звароце з імі.
Значная колькасць пажараў адбываецца з-за парушэнняў правілаў выкарыстання піратэхнікі або выкарыстання нездавальняючай прадукцыі, якая не прайшла сертыфікацыйныя выпрабаванні. Піратэхніка па сутнасці, гэта тыя ж выбуховыя рэчывы, і яна здольная нарабіць нямала бед, калі не ўмець з ёй звяртацца. А правілы бяспекі вельмі простыя.
Прымяненне піратэхнічнай прадукцыі павінна ажыццяўляцца выключна ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі па эксплуатацыі завода – вытворцы, якая змяшчае: абмежаванні па ўмовах прымянення вырабу, спосабы бяспечнага запуску, памеры небяспечнай зоны, умовы захоўвання, тэрмін прыдатнасці і спосабы ўтылізацыі.
Прымяненне піратэхнічных вырабаў забараняецца:
- у памяшканнях, будынках, збудаваннях, а таксама на дахах, балконах і лоджыях;
- на тэрыторыях выбухованебяспечных і пажаранебяспечных аб'ектах, каля ліній электраперадач;
- на сцэнічных пляцоўках пры правядзенні канцэртных і ўрачыстых мерапрыемстваў.
Не дапускаецца прымяненне вырабаў з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці, слядамі псування, без інструкцыі па эксплуатацыі і сертыфіката адпаведнасці (дэкларацыі аб адпаведнасці альбо знака адпаведнасці).
Правілы бяспекі пры запуску петард і феерверкаў:
- старанна вывучыце перад запускам інструкцыю;
- перад тым, як падпаліць фітыль, вы павінны дакладна ведаць, дзе ў вырабу верх і адкуль будуць вылятаць гарачыя элементы. Нельга нават у жарт накіроўваць феерверкі ў бок гледачоў;
- пляцоўка для запуску павінна быць роўнай, над ёй не павінна быць дрэў, ліній электраперадач і інш. перашкод. Акрамя таго, яна павінна знаходзіцца на адлегласці не менш за 50 метраў ад жылых дамоў. Ракеты часта залятаюць на балконы або, прабіваючы вокны ў памяшканне, што прыводзіць да ўзгарання.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх.