У Верхнядзвінскім раёне дадзены старт рэспубліканскай акцыі МНС «Бяспека ў кожны дом»
На пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку пры Бігосаўскім сельскім выканаўчым камітэце Верхнядзвінскага раёна ратавальнікі сустрэліся з жыхарамі аграгарадка.
Прадстаўнік МНС азнаёміла прысутных з лічбамі статыстыкі пажараў з пачатку года, і далей гутарка працягнулася інтэрактыўнай гульнёй «Сакрэт бяспекі», дзе абмяркоўваліся асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў.
– Не сакрэт, што адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, – адзначыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Крысціна Дамасевіч.
Для забеспячэння пажарнай бяспекі ў жыллі ратавальнікі нагадалі грамадзянам аб правілах карыстання электрапрыборамі, пячным ацяпленнем, аб недапушчэнні пакідання без нагляду ежы на пліце. Таксама прадстаўнік МНС нагадала прысутным аб важнасці ўстаноўкі ў жылых пакоях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Для нагляднасці былі ўручаны буклеты па бяспецы жыццядзейнасці.