Поведение у воды: правила для безопасного отдыха!

Паводзіны ля вады: правілы для бяспечнага адпачынку!

З наступленнем устойлівага летняга надвор'я дарослыя і дзеці імкнуцца як мага больш часу правесці, адпачываючы каля вадаёмаў. Каб адпачынак не быў азмрочаны, варта памятаць і выконваць простыя правілы бяспечных паводзін.

 

Купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах – пляжах рэк і азёр.

Падчас адпачынку каля вады катэгарычна забараняецца:

– заплываць за буі, агароджы і папераджальныя знакі;

– скакаць у ваду з дамбаў, прычалаў, катэраў, лодак;

– купацца і ныраць у месцах, дно якіх вам невядома;

– узбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні;

– падаваць ілжывыя сігналы бедства;

–плаваць на лодках і катамаранах без выратавальных сродкаў;

– купацца ў стане алкагольнага ап'янення.

Калі падчас плавання ў вас узнікла сутарга, трэба неадкладна выйсці з вады. Калі няма такой магчымасці, неабходна змяніць стыль плавання – плыць на спіне і па магчымасці паклікаць на дапамогу.

Дарослым, якія прыйшлі на адпачынак з дзецьмі, варта пастаянна кантраляваць знаходжанне свайго дзіцяці ў непасрэднай блізкасці з ім – на адлегласці выцягнутай рукі.

Выконваючы гэтыя нескладаныя правілы паводзін, вы забяспечыце сабе спакойны, а галоўнае бяспечны адпачынак. І памятайце, служба выратавання кругласутачна на сувязі па тэлефонах 101 і 112.

Паводзіны ля вады: правілы для бяспечнага адпачынку!