Дзекаднік пажарнай бяспекі. Верхнядзвінск
З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна праводзіцца дэкада па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.
Пры абследаванні домаўладанняў ратавальнікі акцэнтуюць увагу на стан электраправодкі, печаў, газавых катлоў, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, расказваюць пра патрабаванні пажарнай бяспекі ў быце, нагадваюць грамадзянам дзеянні пры пажары.
У адной звязцы з ратавальнікамі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, аддзела ўнутраных спраў. Пад пільнай увагай рэйдавых груп – грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядучыя асацыяльны лад жыцця і тыя, хто трапляўся ў поле зроку розных суб'ектаў прафілактыкі. Узмоцнены намаганні накіраваны на фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў грамадзян, прывіццё навыкаў выратавання пры надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктаванне аб мерах па недапушчэнні пажараў у жыллі.
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў абследаваны грамадзяне на тэрыторыі раённага цэнтра, а таксама некалькі сельскіх Саветаў.
Пры правядзенні пажарна-прафілактычнай работы для замацавання атрыманых ведаў, уладальнікам домаўладанняў ратавальнікі ўручылі рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажараў і наступстваў ад іх, а таксама памяткі аб выкананні правіл пажарнай бяспекі, дзе пазначаны дзеянні ў выпадку пажару і нумары тэлефонаў экстранных службаў.