Суб'екты прафілактыкі ў адным звязку
З 22 сакавіка па 30 сакавіка 2025 года ў Верхнядзвінскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!». Арганізатарам кампаніі традыцыйна выступае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Акцыя праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва і зніжэння колькасці пажараў.
Пажары – даволі распаўсюджаная надзвычайная сітуацыя. Прыкладна 95% усіх агнявых НС здараецца ў жылым фондзе. Віноўнікамі пажараў у жыллі часцей за ўсё становяцца самі домаўладальнікі. А прычыны розныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнні правілаў эксплуатацыі ацяпляльных і награвальных прыбораў, парушэнні пры выкарыстанні электрычных сетак і абсталявання, дзіцячая свавольства з агнём і інш.
У межах акцыі «За бяспеку разам!» разам з работнікамі МНС плячом да пляча будуць працаваць прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі. Наведваючы домаўладанні грамадзян, суб'екты прафілактыкі абследуюць жыллё на бяспеку, а пры неабходнасці прапануюць мерапрыемствы, якія павысяць узровень пажарнай бяспекі домаўладання.
Бяспека – гэта не толькі абавязак дзяржавы, але і клопат кожнага чалавека. Выконваючы рэкамендацыі і правілы, мы можам паменшыць рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый і забяспечыць бяспеку сабе і сваім блізкім. Памятайце, што веданне асноў бяспекі і гатоўнасць да дзеяння ў выпадку надзвычайнай сітуацыі здольныя выратаваць жыцці. У выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па нумарах 101 або 112.