Зима вернулась!

Зіма вярнулася!

З наступленнем нізкіх тэмператур на вадаёмах утвараецца лядовы полагаг, які прыцягвае як дзяцей, так і дарослых. Аднак яны не ў поўнай меры ацэньваюць тую небяспеку, якую нясе лёд!

Вадаёмы замярзаюць нераўнамерна, па частках: спачатку ля берага, на мелкаводдзі, а затым ужо на сярэдзіне. На азёрах і сажалках лёд з'яўляецца раней, чым на рэчках. Бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см, для групы людзей – 12 см. Калі тэмпература паветра вышэй за 0 градусаў трымаецца больш за 3-х сутак, то трываласць лёду можа зніжацца на 25%. Трываласць лёду можна вызначыць візуальна. Калі лёд блакітнага колеру, то ён трывалы, у белага лёду трываласць у 2 разы меншая, а матава-белы або жаўтаваты адценне - лёд небяспечны.

Ні ў якім разе нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (туман, снегапад, дождж). Перш чым сысці з берага на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху і магчымага вяртання на бераг. Сцеражыцеся месцаў, дзе лёд запорашаны снегам. Бывае так, што па ўсім вадаёме таўшчыня адкрытага лёду больш за 10 см, а пад снегам – 3 см.

Не хадзіце па лёдзе натоўпам або з цяжкім грузам. Лепш за ўсё без неабходнасці не выходзіць на лёд. У выпадку трэску лёду, з'яўлення вады на паверхні лёду неадкладна вярніцеся на бераг. Чалавек можа загінуць у выніку пераахаладжэння праз 15-20 хвілін пасля трапляння ў ваду.

Верхнядзвінскі РАНС заклікае памятаць правілы паводзін на зімовым вадаёме. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Зіма вярнулася!