Урокі бяспекі
Супрацоўнікі Верхнядзвінскага падраздзялення МНС праводзяць прафілактычныя ўрокі бяспекі са школьнікамі. Так пад увагу ратавальнікаў трапілі вучні Дзяржаўнай установы адукацыі «Валынецкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна».
- Дзеці! А Вы ведаеце нумар, па якім трэба тэлефанаваць у выпадку пажару? - звярнуўся да вучняў малодшых класаў работнік МНС. Практычна хорам дзеці адказалі правільна: 101 і 112.
- Памятайце дзеці, што гульні з агнём небяспечныя і могуць прывесці да сумных наступстваў, таму выбірайце бяспечныя гульні і не свавольце з агнём, - параілі ратавальнікі.
Сустрэчы работнікаў Верхнядзвінскага раённага падраздзялення МНС са школьнікамі ўжо сталі традыцыйнымі.
Таксама з дзецьмі правялі навучальныя гульні: «Бяспечныя гульні» і «Уцячы ад пажару».
Дзеці без асаблівых цяжкасцей справіліся з рознымі заданнямі, адпрацавалі на практыцы выклік экстранных службаў і замацавалі веды ў пытаннях бяспекі.