В Новый год без чрезвычайных ситуаций! Как? Научит МЧС!

У Новы год без надзвычайных сітуацый! Як? Навучыць МНС!

16 снежня на Верхнядзвіншчыне стартуе традыцыйная рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год».

Яна пройдзе ў два этапы. Так, з 16 па 20 снежня ратавальнікі наведаюцца ў школы, зазірнуць у сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Яны нагадаюць дарослым і дзецям правілы выкарыстання піратэхнікі, паводзін на лёдзе, эксплуатацыі электраабсталявання, печанага ацяплення і бяспекі ў дні зімовых канікул.

З 23 па 30 снежня месцы продажу піратэхнічных вырабаў і месцы з масавым знаходжаннем людзей наведаюць пажарны Дзед Мароз, Снягурка, казачныя персанажы, якія нагадаюць пра тое, як правільна выкарыстоўваць піратэхніку, раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю, прапануюць зрабіць фота з казачнымі героямі.

Інспектар САіП

Верхнядзвінскага РАНС

Грэцкая Е.С.

У Новы год без надзвычайных сітуацый! Як? Навучыць МНС!