Верхнедвинск. Выбор профессии – выбор пути!

Верхнядзвінск. Выбар прафесіі – выбар шляху!

У Верхнядзвінскім раёне адбыўся анлайн – марафон «Знаёмства з Універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь»

Прадстаўнікі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у асобе лейтэнанта і двух курсантаў распавялі пра алгарытм дзеянняў будучых абітурыентаў для паступлення і пра перавагі паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС: забеспячэнне месцамі пражывання, дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне, навучанне ваджэнню легкавога аўтамабіля з магчымасцю атрымання пасведчання кіроўцы катэгорыі «В» і многае іншае. У заключэнне анлайн – марафону супрацоўнікі Верхнядзвінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях адказалі на ўсе пытанні навучэнцаў.

Галерэя выяў

Верхнядзвінск. Выбар прафесіі – выбар шляху!