Верхнядзвінск. Курэнне – прычына пажару!
Ратавальнікі працягваюць заклікаць жыхароў Верхнядзвінска развітацца са згубнай звычкай.
Супрацоўнікі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Верхнядзвінскую гімназію імя І.А. Макеенка». Сустрэча з дзясятым класам прайшла ў інтэлектуальна-гульнявой форме пад назвай «NOsmoking». Вучні з задавальненнем адказвалі на інтэлектуальныя пытанні і з вялікай цікавасцю слухалі супрацоўнікаў МНС. Акрамя гэтага даведаліся, якія павінны быць першыя дзеянні пры надзвычайных сітуацыях, успомнілі нумары выратавальнай службы.
Не засталіся без увагі пасажыры на чыгуначнай станцыі «Верхнядзвінск». На пероне пасажыраў сустракалі члены грамадскай арганізацыі ратавальнікаў – пажарных са сваімі памочнікамі – заяц «Кроха» і сабака «Цяв». Якія сумесна з супрацоўнікам МНС распавядалі, да чаго можа прывесці непатушаная цыгарэта або курэнне ў забароненых месцах, такіх як – ложак, балкон, канапа. Пасажырам было прапанавана абмяняць цыгарэту на цукерку.
У канцы мерапрыемства ў кожнага ўдзельніка засталіся станоўчыя эмоцыі і былі раздадзены друкаваныя памяткі.