З 7 па 18 кастрычніка на тэрыторыі ўсёй Беларусі пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія (акцыя) «Маладзёны за бяспеку!»
Яе мэта – папулярызацыя дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, прапаганда бяспечнага і здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчага патэнцыялу і аб'яднанне маладых людзей – юных ратавальнікаў у карысную справу.