Пожар в жилом доме по ул.Карла Маркса

Пажар у жылым доме па вул. Карла Маркса

09.10.2024 у 07-14 у ЦОУ Верхнядзвінскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вул. Карла Маркса, у г. Верхнядзвінску. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася шчыльнае задымленне ўнутры дома. Гаспадыня – 1956 г.н., пенсіянерка, пражывае адна.

На момант узнікнення пажару знаходзілася дома. У 07-24 работнікамі МНС у складзе звяна ГДЗС вынесена з дома ў непрытомным стане на свежае паветра і перададзена брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам, апёкі абедзвюх ног, абедзвюх рук, грудной клеткі, жывата, галавы II-III ступені 60% цела, атручэнне прадуктамі гарэння, шпіталізавана ва УЗ «Верхнядзвінская ЦРБ». Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадыні дома.

Галерэя выяў

Пажар у жылым доме па вул. Карла Маркса