Вызначаны пераможцы раённага этапу конкурсу «Школа бяспекі – 2024»
Конкурс праходзіў у раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Школьнікі 3-х узроставых катэгорый прынялі ўдзел у тэсціраванні, прадстаўленні апавяданняў на тэму «Я раскажу Вам» і фінальным выпрабаванні.
На абласным этапе конкурсу Верхнядзвінскі раён будуць прадстаўляць вучні ДУА «Верхнядзвінская гімназія імя І.А.Макеенка»: Тамашэвіч Лізавета (малодшая група); Астраверхаў Макар (сярэдняя група); Гара Паліна (старэйшая група).
Рабяты, якія занялі прызавыя месцы ў кожнай узроставай катэгорыі, былі ўзнагароджаны дыпломамі, памятнымі прызамі і апладысментамі заўзятараў і гледачоў конкурсу.
Па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда"