Что делать, если загорелся электроприбор?

Што рабіць, калі загарэўся электрапрыбор?

Першае, што павінны памятаць дарослыя і дзеці – не панікаваць. Далей прытрымлівайцеся рэкамендацый МНС:

– выцягніце вілку з разеткі, калі такой магчымасці няма – абясточце кватэру (дом) праз электрашчыт на лесвічнай клетцы.

– паспрабуйце справіцца з узгараннем самастойна да прыезду ратавальнікаў (калі полымя невялікае і вашаму жыццю і здароўю нічога не пагражае): накрыйце прыбор, які гарыць, шчыльнай тканінай або коўдрай – так вы перакрыеце доступ паветра да агню або паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй, парашком.

Калі вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін, не губляючы далей часу, выклічце ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112.

Памятайце – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў і электраабсталявання можа абярнуцца трагедыяй. Бацькі, патлумачце дзецям – пакідаць на ноч зарадную прыладу ў сетцы небяспечна.

Што рабіць, калі загарэўся электрапрыбор?