Сгорела баня

Згарэла лазня

 3 студзеня каля 20:00 дыспетчар МНС прыняў выклік аб пажары лазні ў в. Чарняўшчына, Коханавіцкага с/с, Верхнядзвінскага раёна.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленні Верхнядзвінскага РАНС назіралася гарэнне драўлянай лазні, 1976 года пабудовы.

Гаспадар – пенсіянер 1953 г.н., на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. На шчасце, пацярпелых няма.

Пажар ліквідаваны менш чым за паўгадзіны, але ўсё ж лазня цалкам знішчана.

Прычына пажару высвятляецца.

Разглядаемыя версіі:

1. неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара лазні;

2. парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі гаспадарчай пабудовы).

Наглядны прыклад таго, як небяспечная стыхія агню і да чаго яна можа прывесці.

– Трэба пільна ставіцца да сваёй бяспекі: гасіць цыгарэты ў негаручых попельніцах (дапушчальна ў слоіках з вадой), правяраць стан электраправодкі ў пабудовах, сачыць за бяспечнай эксплуатацыяй электрапрыбораў і электраабсталявання, – распавяла інспектар Верхнядзвінскага РАНС Крысціна Дамасевіч.

У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі МНС рэкамендуе неадкладна тэлефанаваць па нумары 101 або 112!

Згарэла лазня