Зімовая вадаём
Дзеці адпраўляюцца вывучаць ледзяную паверхню, імі рухае цікаўнасць, адсутнасць жыццёвага досведу, а таксама адсутнасць кантролю з боку дарослых. Як правіла, усе гэтыя складнікі вядуць да трагедыі:
Канец 2021 года быў азмрочаны і трагічнымі падзеямі ў Полацкім раёне. На рацэ Заходняя Дзвіна патанулі двое дзяцей. Хлопчыкі каталіся на цюбінгу з берага ракі, 10-гадовы імяніннік праваліўся пад лёд, яго 12-гадовы сябар спрабаваў яму дапамагчы выбрацца, аднак таксама апынуўся ў вадзе. Дзяўчынка, якая знаходзілася на беразе, паклікала на дапамогу свайго брата. Ён спрабаваў дапамагчы, але, праплыўшы па палонцы каля 500 метраў, дзеці сышлі пад лёд.
Паважаныя бацькі. Ніхто, акрамя вас, не зможа пераканаць вашае дзіця не падыходзіць да замерзлых вадаёмаў. Дзеці не могуць усвядоміць небяспеку выхаду на лёд. Абараніце сваіх дзяцей ад катання на санках і іншых гульняў паблізу вадаёмаў. Асаблівую небяспеку ўяўляюць сажалкі, тэхнічныя вадаёмы, ручаі і рэчкі, якія часта знаходзяцца ў населеных пунктах, побач з вашым домам.