Бяспека дзіцяці
Каб адбылася трагедыя, дастаткова некалькіх хвілін?
Хто вінаваты?
А ратавальнікі ўпэўненыя, што нават адно імгненне можа перавярнуць усё жыццё. Разлучыць яе на «да» і «пасля».
«Трохгадовы малыш падпаліў хлеў»
«Чатырохгадовае дзіця спаліла бацькоўскі дом»
«Пяцігадовая дзяўчынка патанула ў затопленым склепе»
«Двое дзяцей загінулі на пажары»
«У возеры патанулі дзве сястры»
«Школьніка засыпала грунтам»
Такімі загалоўкамі і каментарамі часам стракаціць інтэрнэт і ўсе сродкі масавай інфармацыі. У іх праглядаецца факт – дзеці трапілі ў бяду.
Пажары і апёкі займаюць адно з лідзіруючых месцаў у спісе крыніц дзіцячага траўматызму. Толькі ў рэспубліцы за апошнія дзесяць гадоў агонь забраў жыцці дзевяноста трох дзяцей, з іх дваццаць адно дзіця загінула ў паўночным рэгіёне. Статыстыка жахае. За кожным з гэтых выпадкаў гісторыя, дзе ў галоўнай ролі выступаюць дарослыя: недбайна патушылі недакурак, не адрамантавалі своечасова печ, не памянялі праводку, дэмантавалі аўтаномны апавяшчальнік, не дагледзелі за дзіцем, а то і зусім у той фатальны момант бацькі пакінулі яго аднаго.