Безопасная печь: простые правила от спасателей

Бяспечная печ: простыя правілы ад ратавальнікаў

Печное абсталяванне з'яўляецца аб'ектам павышанай пажарнай небяспекі.

Пажары, звязаныя з няспраўнасцямі або няправільнай эксплуатацыяй печаў, прыводзяць да значнага матэрыяльнага ўрону, нярэдка на такіх пажарах гінуць людзі. Каб пазбегнуць бяды, дастаткова выконваць наступныя найпрасцейшыя правілы бяспекі:

- у моцныя маразы тапіць печ рэкамендуецца 2-3 разы на дзень не больш чым па 1,5 гадзіны. Гэта дазволіць пазбегнуць яе перакалу;

- у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам. Робіцца гэта для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць расколіны, якія з'яўляюцца з часам;

- у ацяпляльны сезон чысціце комін ад сажы не радзей за 1 раз у 2 месяцы;

- печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянай кладкі або раздзелку;

- каб выпадкова выпаўшыя палаючыя вугольчыкі не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст памерамі не менш за 50х70 см. Яго можна выканаць з негаручай цэглы;

- ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры распалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

- не пакідайце адкрытымі топкавыя дзверцы і печ, якая топіцца, без нагляду – гэта прамы шлях да пажару;

- трымайце не менш чым у 1,5 метрах ад печы адзенне, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;

- попел і перагарэлыя вугольчыкі выкідвайце не бліжэй за 15 метраў ад пабудоў;

- не пакідайце без нагляду печ, якая топіцца, і не дазваляйце дзецям самастойна яе распальваць.

Бяспечная печ: простыя правілы ад ратавальнікаў